Беларуская Служба

Cёння а 19 гадзіне на старонцы artinfo.pl адбудзецца аўкцыён карцін беларускіх мастакоў на падтрымку палітуцекачам

08.02.2023 16:16
Вядомыя творцы перадалі свае працы для аўкцыёна, каб падтрымаць фонд, які дапамагае беларускім і ўкраінскім уцекачамю
Аўдыё
  • Вядомыя творцы перадалі свае працы для аўкцыёна, каб падтрымаць фонд, які дапамагае беларускім палітуцекачам
8-     ,            .
8-а лютага адбудзецца аўкцыён карцін , даход з якога будзе накіраваны на падтрымку бежанцаў з Беларусі і Украіны.radyjo.net
Для таго, каб патэнцыйныя ўдзельнікі аўкцыёну маглі паглядзець лоты – карціны ўжывую, у варшаўскай галерэі Piękna Gallery быў арганізаваны вернісаж гэтых работ.

Аўкцыён праводзіцца ў падтрымку дзейнасці фонду Humanosh імя Славы і Ізка Валасянскіх. Гэты фонд быў адной з першых польскіх дабрачынных арганізацый, якія ў 2020 годзе падтрымалі рэпрэсаваных беларусаў. Фонд Humanosh даў людзям, якія былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі, надзейны прытулак у Польшчы ў адмыслова створаным «Мірным доме» ў Варшаве.

Цяпер у распараджэнні фонда чатыры дамы і больш за 20 кватэр, у якіх жывуць бежанцы, у тым ліку і з Украіны, гаворыць заснавальніца і старшыня фонду Humanosh Катажына Скопец.


– У нас ужо ёсць чатыры такія дамы ў Варшаве і Надажыне пад Варшавай, у кожным з іх жыве па 20-25 чалавек. У нас таксама ёсць 20 кватэр у Лодзі, якія працуюць пад эгідай «Мірнага дома», і там жывуць сем’і. Кватэры мы атрымалі ад спонсара на 18 месяцаў, але нам трэба плаціць за камунальныя паслугі. Не ўсе бежанцы маюць магчымасць працаваць і зарабляць грошы. У нас ёсць жанчына з анкалогіяй з двума дзецьмі, якую ў хваробе пакінуў муж, ёсць жанчына з ВІЧ-інфекцыяй з маленькім дзіцём, ёсць сляпая мама з дзецьмі. І калі нехта пытае мяне, чаму бежанцы не ідуць на працу, я адказваю, што некаторыя могуць, але не ўсе.


Як правіла, фонд робіць стаўку на незалежнасць падапечных. Дапамагае ўладкавацца на працу, дапамагае вывучыць польскую мову, частку працаўладкоўвае ў фонд. Некаторыя людзі самі прапаноўваюць сваю дапамогу, – кажа Катажына Скопец.


– Шмат людзей звярталіся да нас у перыяд, калі беларусы ўцякалі з краіны пасля сфальсіфікаваных выбараў. І тады ў Варшаве з’явіўся наш цудоўны спонсар, які бясплатна даў нам 3-пакаёвую кватэру. Мы таксама бясплатна атрымалі ад яго дом у Надажыне. Мы стараемся знаходзіць такія рашэнні, каб не траціць астранамічныя сумы на арэнду, але цяпер у нас вялікія рахункі за ацяпленне. Дапамагае нам і беларуская дыяспара. Ад самага пачатку, калі мы пачалі дапамагаць палітуцекачам з Беларусі, цесна супрацоўнічаем з беларускай дыяспарай у Германіі і Швейцарыі. Ёсць у нас і беларускія бізнесмены-ахвярадаўцы. Вельмі часта палякі мяне вінавацяць, маўляў, чаму ты не знаходзіш багатага ўкраінца ці багатага беларуса, чаму яны за гэта не плацяць?. Але і яны нам дапамагаюць, толькі не ўсе хочуць гэта выстаўляць напаказ, дапамагаюць ананімна. Некаторыя кампаніі-спонсары пералічаны на нашым сайце, а некаторыя – не. Мы робім гэта разам, я адна нічога не зрабіла б. Гэта наша сумесная праца.


На аўкцыён, даход з якога будзе скіраваны на падтрымку беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў, былі сабраны 42 творы вядомых, прызнаных беларускіх, украінскіх і польскіх мастакоў. Як расказала нам Моніка Бласікевіч, якая займаецца пытаннямі медыя-камунікацыі ў фондзе Humanosh, большасць твораў падарылі беларускія мастакі.


– Магчыма, перавага ў колькасці беларускіх мастакоў абумоўлена тым, што гэта наш трэці аўкцыён, некаторыя аўтары вельмі спадабаліся ў Польшчы, яны ахвотна ўдзельнічаюць у нашай акцыі. Украінскія мастакі на нашым аўкцыёне ўпершыню, і ёсць яшчэ вузкая група польскіх мастакоў, з якімі мы супрацоўнічаем з першага аўкцыёну і якія аддана прапануюць нам свае працы.


Беларускія мастакі Яўген Канаплёў і Юля Лейдзік падарылі для аўкцыёну сваю працу Le Petite Prince.
Яўген Канаплёў і Юля Лейдзік падарылі для аўкцыёну сваю працу Le Petite Prince Яўген Канаплёў і Юля Лейдзік падарылі для аўкцыёну сваю працу Le Petite Prince


- Мы дуэт Канаплёў+Лейдзік. Гэтая праца была зроблена ў беларускай вёсцы, дзе прайшло дзяцінства Жэні, гэта дом дзе жыла бабуля Жэні. Бабулі ўжо няма ў жывых і ў гэтай хаце ўжо ніхто не жыве. У дома стары дах і ён, хутчэй за ўсё, хутка знікне. У Беларусі аддаленыя вёскі знішчаюцца. Улады даюць выбар – плаці падатак за дом, або трэба яго знесці. Было прынятае рашэнне знесці гэты дом, але каб захаваць яго памяць мы зрабілі серыю прац у гэтым доме, якая называецца Le Petite Prince. Маленькі прынц гэта Жэня, таму што ён заўсёды адрозніваўся ад іншых, быў у сваім свеце і гэта інтэрпрэтацыя Жэні на бабулінай вёсцы. Мы не развітваемся з працай, а наадварот – яна застанецца на доўгую памяць.


Вольга Мжэльская, беларуская арт-менаджэрка і куратарка аўкцыёну, кажа, што падрыхтоўка ішла як мінімум паўгода.


- У аўкцыёне прымаюць удзел і беларускія і ўкраінскія творцы, не толькі тыя, хто выехаў з Беларусі ці Украіны, але і тыя, хто зараз знаходзіцца ў сваёй краіне. Напрыклад, з Украіны ў нас праца Юрыя Дзенісенкава з Кіева. Яшчэ праца Паўла Макава, які таксама зараз у Кіеве. Ён удзельнічаў у венецыянскім Biennale, паказаў там вялікую інсталяцыю ў павільёне Украіны, а ў нас графічная праца, з якой пачалася гэтая інсталяцыя. На аўкцыёне вельмі многа беларускіх мастакоў, якія зараз у Беларусі, але іх працы тут. Паўгода мы працавалі з тым, каб збіраць мастакоў па розных прынцыпах, каб мастакі былі розных пакаленняў, каб былі вядомыя ў сваіх краінах.


Дабрачынны аўкцыён у падтрымку беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў пройдзе 8 лютага а 19 гадзіне на старонцы artinfo.pl. На старонку можна ўжо цяпер заходзіць, паглядзець усе карціны, колькі яны каштуюць, можна прачытаць біяграфіі мастакоў. У аўкцыёне можна прыняць удзел незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся – у Польшчы, у Нью-Ёрку ці Берліне.

Яланта Смялоўская

Фота аўтара